Каго ловяць на «жучкоў»
Your browser doesn’t support HTML5
Польскі часопіс Wprost апублікаваў раздрукоўку тэлефоннай гутаркі міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і былога міністра фінансаў Яцэка Растоўскага. Публікацыя спарадзіла гучны скандал. Каму была выгадна публікацыя гэтай тэлефоннай гутаркі? Якія ў яе могуць быць палітычныя наступствы? І што яна кажа пра культурны ўзровень суразмоўцаў?
У праграме таксама:
Алесь Бяляцкі зладзіў першую па выхадзе на волю прэсавую канфэрэнцыю. Ён сказаў, што не шкадуе пра тры гады за кратамі і што сядзець яму было “ўнутрана лёгка”.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч да канца чэрвеня пакіне Менск у сувязі з завяршэньнем сваіх паўнамоцтваў.
Пасьля таго як Украіна падпіша пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам, урад Расеі прыме рашэньне пра абарону свайго рынку. Аналітыкі прагназуюць, што Беларусь ня будзе прымаць такіх захадаў.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.