Тут быў Быкаў

Your browser doesn’t support HTML5

Бычкі, Ждановічы, Менск. Галасы роднай сястры, чытачоў, дасьледчыкаў зь Беларусі і ЗША. Сяргей Шапран раскажа пра вяртаньне нецэнзураванага Быкава, прафэсар Томас Бэрд пра тое, як зь яго падачы Іосіф Бродзкі пачаў рыхтаваць ліст на Быкава ў Нобэлеўскі камітэт. Працяг гісторыі з партрэтам-графіці і развагі людзей, чаму няма помніка Быкаву і яго вуліцы. Рэпартаж з адкрыцьця новага музэя пісьменьніка на яго лецішчы. А таксама: Вяскоўцаў не пусьцілі на цырымонію закладаньня каменя пад кітайскі парк у Смалявіцкім раёне. На студэнта Маханькова пасьля сэмінару ў Польшчы пачало ціснуць КДБ. Украінскі патрыярх Філарэт папрасіў расейскага патрыярха Кірыла гаварыць праўду пра ўкраінцаў. Званіце ў эфір і адказвайце на пытаньне: як трэба ўшанаваць памяць Васіля Быкава? Вэлкомаўскі нумар 651 42 04.