Для чаго Барадулін стаў Дамавіком, а Бураўкін Баем

Your browser doesn’t support HTML5

27 лістапада 2013 у Музэі гісторыі Беларусі незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў прэзэнтаваў паэтычна-фальклёрны каляндар пад назвай “Першапачатак”. Для яго ў ролі мітычных пэрсанажаў сфатаграфаваліся вядомыя беларускія паэты. Рыгор Барадулін – у вобразе Дамавіка, Анатоль Вярцінскі пераўвасобіўся ў Жыценя, Уладзімер Арлоў увасобіў бога агню Жыжаля. Сярод удзельнікаў праекту і аўтар знакамітай “Калыханкі” Генадзь Бураўкін, які стаў казачнікам Баем. Гэта быў апошні ўдзел паэта ў "Вольнай Студыі".