Хто ж паедзе ў Кіеў? (3)

Your browser doesn’t support HTML5

7 чэрвеня на тле працягу антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, у Кіеве адбудзецца інаўгурацыя прэзыдэнта краіны. Першапачаткова меркавалася, што інаўгурацыя новаабранага пятага кіраўніка дзяржавы павінна была прайсьці на Майдане, аднак потым пляны памяняліся і вырашана было правесьці ўрачыстую цырымонію ў іншым месцы. Чаму адмовіліся ад ідэі Майдану? Хто ўсё ж будзе прадстаўляць Беларусь? У праграме таксама інтэрвію з журналістам Дзьмітрыем Галко, які 90 сутак езьдзіў па гарачых кропках Украіны, рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі Андрэя Аляхновіча і Сяргея Дубаўца «Хроніка палітычных рэпрэсіяў», прагноз адносна магчымых кадравых перастановак.