Беларускія ўрокі ўкраінскага выбару
Your browser doesn’t support HTML5
Ва Ўкраінe – выбары прэзыдэнта. Ва Ўкраіне – выбар шляху: на Захад ці на Ўсход. Але, нягледзячы на тое, які выбар зробяць украінцы ў кабінах для галасаваньня, ужо сёньня можна казаць пра пэўныя ўрокі для Беларусі. Сёньня пра гэта – у Праскім акцэнце, у якім бяруць удзел з Кіева – журналіст Юры Сьвірко і зь Менску – галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль. Вядзе перадачу Сяргей Навумчык.