Турэмныя ўнівэрсытэты Мікалая Аўтуховіча

Your browser doesn’t support HTML5

Амаль дзевяць гадоў правёў у зьняволеньні ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Што найцяжэй даецца неспрактыкаваным людзям у беларускай турме? Якім чынам вязьні дамагаюцца ад турэмнай адміністрацыі выкананьня сваіх правоў? Наколькі важныя для зьняволеных грамадзкія акцыі накшталт «Напішы паштоўку палітвязьню»?