Украінскія назіраньні (3)
Your browser doesn’t support HTML5
У адрозьненьне ад Расеі Беларусь накіроўвае назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіну. Едуць як назіральнікі ад уладаў, так і ад грамадзянскай супольнасьці.
У Слоніме міліцыя прызнала парушэньне падчас падліку галасоў на мясцовых выбарах, але за фальсыфікацыю ніхто не адказвае.
Да сёньня правам бязьвізавага ўезду ў Беларусь падчас чэмпіянату сьвету па хакеі скарысталіся каля 29 тысяч замежнікаў.
Каб беларусы былі надалей зацікаўленыя ў памежным гандлі, чарнігаўцы абяцаюць ім ахову і жывы калідор. Наш карэспандэнт заўважыў танк на адным з блёк пастоў.
У Петрапаўлаўскім саборы Менску адбылося разьвітаньне зь вядомым беларускім бардам, паэтам і музыкам Зьмітром Сідаровічам.
Да завяршэньня навучальнага году ў Менску будуць прымеркаваныя дні цьвярозасьці.
У Беларусі 54% жыхароў глядзяць на сьвет станоўча, паводле рэйтынгу пазытыўнага досьведу, які склалі сацыёлягі цэнтру Gallup.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.