Як было задушана Кенгірскае паўстаньне

Your browser doesn’t support HTML5

16 траўня 1954 году пачалося паўстаньне ў Кенгірскім лягеры ў Казахстане. Сорак дзён вязьні адстойвалі выспу свабоды пасярод ГУЛАГаўскага архіпэлягу, вялі перамовы з адміністрацыяй, патрабавалі прыслаць у лягер урадавую камісію. Калі ўлады зразумелі, што зламаць паўстанцаў ня ўдасца, распачаўся штурм з выкарыстаньнем танкаў. Госьцяй перадачы – Надзея Дземідовіч, удзельніца Кенгірскага паўстаньня.