Наступствы «рэфэрэндумаў» у Данбасе. Пуцін можа згубіць кантроль над сытуацыяй

Your browser doesn’t support HTML5

Якія наступствы будуць мець «рэфэрэндумы», зладжаныя ў Данбасе сэпаратыстамі? Чаму Аляксандар Лукашэнка рэзка зьмяніў сваё стаўленьне да сытуацыі ва Ўкраіне? Што прымусіла Крэмль пайсьці на саступкі афіцыйнаму Менску ў пытаньні ўмоваў Эўразійскага саюзу? Чаму беларускія ўлады ўвялі негалосную забарону на ўжываньне георгіеўскіх стужак на сьвяткаваньні дня Перамогі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч, дырэктар дасьледных праграмаў Фінскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошас і дырэктар Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсені Сівіцкі.