Рускія не прайшлі (3)
Your browser doesn’t support HTML5
Сёньня ў Менску адбылося традыцыйнае шэсьце да плошчы Перамогі з нагоды 9 траўня, а таксама адкрыцьцё хакейнага чэмпіянату сьвету – першага міжнароднага спаборніцтва такога ўзроўню ў Беларусі.
Напярэдадні міліцыя правяла «зачыстку» па ўсёй краіне: на розныя тэрміны за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаваньне» асуджаныя дзясяткі грамадзкіх актывістаў, многія вымушаныя хавацца.
Адметнасьцю афіцыйных мерапрыемстваў у горадзе стала практычна поўная адсутнасьць георгіеўскіх стужак ва ўдзельнікаў. У часе шэсьця толькі некаторыя турысты мелі расейскія сьцягі. Міліцыя не дапусьціла і правядзеньня Рускага маршу.
Пра тых, хто сьвяткуе і тых, каму не да сьвята – у жывым эфіры Свабоды.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.