Тварам да Шэнгену (3)

Your browser doesn’t support HTML5

Менск нарэшце павярнуўся тварам да Шэнгену. У траўні адбудуцца перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму з Эўразьвязам. У Адэсе хаваюць ахвяр трагедыі 2 траўня, застрэленых і згарэлых у пажары. Адэса застаецца ўкраінскай. Сьведчаньні зь месца падзеяў беларускага журналіста Дзьмітрыя Галко. Царква, паводле рэйтынгу, займае другое месца пасьля прэзыдэнта, заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы зь мітрапалітам Менскім і Слуцкім Паўлам. Камэнтар палітоляга, рэдактаркі парталу «Царква» Натальлі Васілевіч. Украінскі і беларускі сьцягі над домам: гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі раскажа, як разам зь міліцыяй адбіваўся ад нападаў невядомых. Сёньня – афіцыйны Дзень друку. Vox populi: як вы ацэньваеце сытуацыю са свабодай друку? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.