Змаганьне за Данбас — супярэчлівыя паведамленьні

Your browser doesn’t support HTML5

Гарадзкая рада Адэсы абвясьціла жалобу па загінулых у пятніцу у сутыкненьнях паміж актывістамі за адзінства Украіны і прарасейскімі сэпаратыстамі. Тым часам Рада Эўропы паведаміла аб вызваленьні ваенных назіральнікаў місіі АБСЭ, якіх утрымлівалі прарасейскія баевікі з Данецкай вобласьці. У нашай праграме паведамленьні з Данбасу, дзе працягваецца вайсковая апэрацыя супраць прарасейскіх баевікоў. У інтэрнэце напярэдадні хакейнага чэмпіянату можна зрабіць стаўку: каго зь беларускіх актывістаў арыштуюць наступным, на колькі дзён і па якім артыкуле. 3 траўня — Міжнародны дзень свабоды прэсы. «Як вы ацэньваеце сытуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі? Ці можна лічыць, што СМІ ў Беларусі свабодныя?» На такое пытаньне карэспандэнта «Свабоды» адказвалі жыхары Магілёва. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio