Тэлеэкран як індыкатар: чые «нашы» ў горадзе?

Your browser doesn’t support HTML5

У Данецкай вобласьці пад кантролем сэпаратыстаў – некалькі будынкаў адміністрацыі, мэрыяў, аддзелаў міліцыі і СБУ. Але жыцьцё мірнай часткі насельніцтва праходзіць у звыклай рутыне. Пра зьмену ўлады ў горадзе сыгналізуе экран тэлевізара, на якім папераменна то ўключаюцца, то блякуюцца расейскія і ўкраінскія тэлеканалы. У праграме – рэпартажы з Луганску і Данецку, а таксама іншыя тэмы. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.