Які твар вайны ва Ўкраіне?

Your browser doesn’t support HTML5

Ці насамрэч тое, што сёньня адбываецца ва Ўкраіне, можна назваць вайной? Хто з кім ваюе? Гэта вайна супраць Украіны, ці за Ўкраіну? Вайна паміж самімі ўкраінцамі, ці ўкраінцамі і расейцамі? Чым адметная яна? У перадачы бяруць удзел сябра праўленьня Ўкраінскага Хэльсынскага зьвязу ў правах чалавека, сябра аргкамітэту Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно пра правы чалавека «Docudays UA» Ўладзімір Яворскі і беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст Андрэй Куціла.