Зьнішчальнік над Данецкім гарсаветам (1)
Your browser doesn’t support HTML5
Актывісты так званага рускага патрыятычнага руху «Аплот» акупуюць будынак Данецкай гарадзкой адміністрацыі, а над горадам лунае ўкраінскі зьнішчальнік. У горадзе ствараюць камісію, якая зоймецца арганізацыяй 11 траўня рэфэрэндуму аб незалежнасьці Данецкай рэспублікі.
У праграме таксама:
16 красавіка першы ў Беларусі апэратар мабільнай сувязі стандарту GSM кампанія Velcom адзначае 15-годзьдзе. І
Чарговая гучная крымінальная справа заведзеная супроць высокапастаўленага чыноўніка — былога першага намесьніка міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцы.
«У Пуціна няма іншага варыянта ўтрымацца пры ўладзе, апроч як пашыраць „імпэрыю“, — лічыць расейскі вайсковы журналіст Аркадзь Бабчанка. — І гэта нарэшце прывядзе да вайны».
Фэрмэр Мікалай Вінянкоў з Кармянскага раёну, які ня можа атрымаць у карыстаньне зямлю ў Беларусі, езьдзіць вырошчваць збожжа ў Клінцоўскі раён Расеі.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.