Свабода бяз гальштукаў

Your browser doesn’t support HTML5

На сёлетні Дзень Волі «Малады фронт» выйшаў з банэрам «Героі не паміраюць!». На ім былі выявы ідэолягаў і палітычных дзеячаў нацыянальных рухаў Украіны — Сьцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча, і Беларусі — Станіслава Булак-Балаховіча, Міхала Вітушкі, Вінцэнта Гадлеўскага. У дыскусіі бралі ўдзел сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і гісторык Уладзімер Ляхоўскі. Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.