Як ва Ўкраіне ўспрынялі падтрымку Беларусьсю ў ААН анэксіі Крыму?

Your browser doesn’t support HTML5

Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што ўчорашняя рэзалюцыя Генэральнай асамблеі ААН дала Расеі ясны сыгнал аб недапушчальнасьці парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Былы дэпутат Нацыянальнага сходу, генэрал-маёр у адстаўцы Валер Фралоў мяркуе, што тэарэтычна наступ расейскага войска празь Беларусь на Кіеў магчымы, і калі ён адбудзецца, украінскія Ўзброеныя сілы яго не адаб'юць. Былы памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна Андрэй Іларыёнаў у інтэрвію нашаму Радыё заявіў, што пасьля выбараў ва Ўкраіне ён не бярэцца прагназаваць лёс беларускай незалежнасьці. Цэнтральная выбарчая камісія зацьвердзіла афіцыйныя вынікі мясцовых выбараў у Беларусі. Паводле ЦВК, устаноўленыя два рэкорды – у яўцы выбарцаў і ў колькасьці ўдзельнікаў датэрміновага галасаваньня. Апытаньне ў Магілёве: Як вы ацэньваеце пазыцыю Беларусі, якая ў ААН не падтрымала рэзалюцыі аб тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.Паведамленьні нашых карэспандэнтаў, госьці ў жывым эфіры, званкі слухачоў, апытаньні ў гарадах і мястэчках Беларусі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.