Што будзе з украінскім візавым рэжымам? (3)
Your browser doesn’t support HTML5
Украінская Вярхоўная Рада прыняла дэклярацыю аб барацьбе за вызваленьне Украіны. На знак пратэсту супраць расейскай акупацыі Крыму Ўкраіна заявіла пра спыненьне чальцоўства ў СНД і пра магчымасьць увядзеньня візавага рэжыму з Расеяй.
Тым часам Расейская Дзяржаўная дума ратыфікавала пагадненьне аб далучэньні Крыма да Расеі.
У Беларусі да канца году будзе служыць каля тысячы расейскіх вайскоўцаў.
Цэнтральная выбарчая камісія сёньня паведаміла – за першыя два дні датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах да скрыняў прыйшло амаль 10% выбарцаў. Гэта болей, чым на папярэдніх выбарах у 2010 годзе, і яшчэ болей, калі параўноўваць з выбарамі 2007 году. Аднак незалежныя назіральнікі сьведчаць пра іншае: насамрэч выбарчыя ўчасткі – бязьлюдныя.
“Украіна выходзіць з СНД і заяўляе пра намер увесьці візавы рэжым з Расеяй. Як вы да гэтага ставіцеся?” На такое пытаньне адказалі жыхары Магілёва.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio