Як расейска-украінскі канфлікт уплывае на замежную палітыку Беларусі?

Your browser doesn’t support HTML5

Нарастае эскаляцыя напружанасьці ў адносінах Расеі і Ўкраіны. Якія дылемы ў зьвязку з гэтым паўстаюць перад афіцыйным Менскам? Як ацаніць пазыцыю кіраўніцтва Беларусі? Ці варта беларускім уладам уносіць пэўныя зьмены ў сваю палітыку? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і палітоляг Віктар Марціновіч.