Са шчытом ці на шчыце (2)
Your browser doesn’t support HTML5
Украінскія журналісты знайшлі сьведку гібелі беларуса Міхаіла Жызьнеўскага.
Актывіст Майдану Тарас Кабялка кажа, што куля прабіла драўляны шчыт і сьведчыць, зь якога боку яна прыляцела. Наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч згадае, ці бачыў ён перадачу рэчавага доказу – шчыта – у часе пахаваньня.
У праграме таксама:
Хто будзе лічыць галасы беларусаў ў сакавіку.
У Сочы цяплеюць ночы.
Міліцыя шукае фанатаў БАТЭ за салідарнасьць з Украінай.
Што думаюць наведнікі паліклінік наконт платнага наведваньня доктара?
“Жывая мова” – які беларускі адпаведнік расейскага выразу “смирительная рубашка”?
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.