Са шчытом ці на шчыце

Your browser doesn’t support HTML5

Украінскія журналісты знайшлі сьведку гібелі беларуса Міхаіла Жызьнеўскага.   Актывіст Майдану Тарас Кабялка кажа, што куля прабіла драўляны шчыт і сьведчыць, зь якога боку яна прыляцела. Наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч згадае, ці бачыў ён перадачу рэчавага доказу – шчыта – у часе пахаваньня.   У праграме таксама:   Хто будзе лічыць галасы беларусаў ў сакавіку.   У Сочы цяплеюць ночы.   Міліцыя шукае фанатаў БАТЭ за салідарнасьць з Украінай.   Што думаюць наведнікі паліклінік наконт платнага наведваньня доктара?   “Жывая мова” – які беларускі адпаведнік расейскага выразу “смирительная рубашка”? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.