Чым кіруюцца арганізатары тэрактаў на расейскім поўдні? (1)

Your browser doesn’t support HTML5

Госьць эфіру — супрацоўнік чачэнскай рэдакцыі Паўночна-Каўкаскай службы нашага радыё Лёома Чабаеў. Ён лічыць, што за апошнімі тэрактамі на расейскім поўдні стаяць расейцы, якія прынялі іслам. Сярод тэмаў: Сустаршыня грамадзкай арганізацыі «За справядлівыя выбары-2014» Сяргей Калякін, заявіў, што абяцаньні Аляксандра Лукашэнкі зрабіць мясцовыя выбары адпаведнымі міжнародным стандартам — гэта блеф, разьлічаны на замежнага спажыўца Канцэрн «Белнафтахім» зрабіў навагодні «падарунак» аўтааматарам — пяты раз за год і другі за сьнежань падвышаныя цэны на паліва Апытаньне ў Горадні: Чым для вас запомніцца 2013 год? Якія падзеі мінулага году ў сваім жыцьці вы лічыце самымі важнымі І на гэтае ж пытаньне можаце адказаць і вы. Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio