Сабатаж на МТЗ: Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 19-й

Your browser doesn’t support HTML5

На Менскім трактарным заводзе зьнізілі заробкі, і ў выніку незадаволеныя працаўнікі сабатуюць і пакідаюць працу. Прычына крызісу — кепска прадаюцца трактары. Каб езьдзіць на машыне, трэба будзе заплаціць уладам да 3 мільёнаў рублёў. Палата прадстаўнікоў 12 снежня прыняла ў першым чытаньні законапраект, які ўводзіць дзяржаўны збор за допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША Эрык Рубін, які працягвае свой візыт у Беларусь, сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio