Лукашук: Для Освальда Менск – горад паразы

Your browser doesn’t support HTML5

22 лістапада спаўняецца 50 гадоў, як быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Фіцджэральд Кенэдзі, і гэтае забойства застаецца адной з найвялікшых таямніц 20 стагодзьдзя. У новым выпуску «Свабоды бяз гальштукаў» бяруць удзел дырэктар беларускай Свабоды Аляксандар Лукашук , аўтар кнігі «Сьлед матылька. Освальд у Менску» , якая атрымала літаратурную прэмію «Гліняны вялес» за 2011 год і была намінаваная на літаратурную прэмія імя Ежы Гедройца і супрацоўнік Радыё Свабода Павал Буторын , якія толькі вярнуліся зь Менску, дзе зьнялі фільм пра Освальда ў Менску . Вядоўца — Ганна Соўсь.