АЭС і маўзалеі: параўнаньне стандартаў (2)

Your browser doesn’t support HTML5

Пад Астраўцом афіцыйна пачалося будаўніцтва беларускай АЭС. Грамадзтва ня мае ўяўленьня, як яна будзе выглядаць, прэзэнтацыі праекту яшчэ не было. Аляксандар Лукашэнка накіраваўся ў Туркмэністан, дзе плянуе наведаць маўзалей Туркмэнбашы. Агляд камуністычных маўзалеяў. У Магілёве судзяць былога кіраўніка гораду Віктара Піліпца. Справа зьвязаная з кватэрнымі махінацыямі. Беларускай мове ў Мытным саюзе горш, чым казаскай, або чаму Глеб Лабадзенка прапануе байкатаваць глыбоцкую згушчонку. У Менску пахавалі журналіста Мікалая Ільлюшэнку. Ён так і не ачуняў ад ран, атрыманых падчас выбуху ў менскім мэтро. Як складаюцца лёсы іншых ахвяраў? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.