Што менскія міліцыянты думаюць пра беларускую мову?

Your browser doesn’t support HTML5

Госьць эфіру — актывіст аргкамітэту БХД, 30-гадовы будаўнік Алесь Кутасаў. Сярод тэмаў гутаркі: — як ён дамагаўся ад кіроўцы аўтобуса «Калодзішчы-Менск», каб той прыбраў расейскі сьцяг з-пад шыбы кабіны — як паводзілі сябе міліцыянты, якія Кутасава затрымлівалі, і што яны казалі пра беларускую мову? — як Алесь Кутасаў будзе дзейнічаць наступны раз, калі ўбачыць недзе пад шклом расейскі дзяржаўны сьцяг? Якія пэрспэктывы ў кампаніі Народны рэфэрэндум і як улады могуць рэагаваць на яе правядзеньне? — пра гэта ў нашым бліц-аналізе. У Магілёве аднавілася палеміка пра ўшанаваньне памяці апошняга расейскага імпэратара Мікалая ІІ. Тапанімічная камісія пры гарвыканкаме прапануе ўсталяваць альбо мэмарыяльную дошку, альбо памятны камень Ад 1 лістапада чарговы раз павышаюцца тарыфы на электраэнэргію, цяпло і газ для насельніцтва. Апошні раз яны даражэлі месяц таму, 1 кастрычніка. Апытаньне ў Горадні. Як вы ацэньваеце цяперашнюю эканамічную палітыку ўладаў? Ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская эканоміка? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.