Несанкцыянаваны паклон

Your browser doesn’t support HTML5

Міліцыя затрымала людзей падчас ускладаньня кветак на Кальварыйскіх могілках. Сцэнар маратону памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій зьмяніўся. Госьцяй эфіру будзе адна з затрыманых каардынатарка ініцыятывы «Абаронім Курапаты» Ганна Шапуцька. Дагэтуль нечуванае: малітва “Божа, барані Беларусь” у актавай залі міліцэйскага аддзяленьня. “Кажу вам, я не вінаваты!” Сяргей Дубавец чытае апошні верш Міхася Чарота, нацарапаны на сьценах турмы НКВД. Як будзе карэктавацца сьпіс неўязных у Эўразьвяз  і чаму Андрэй Саньнікаў выступае за санкцыі. Прававы погляд на канфіскацыю аўтамабіляў: прычым тут сям’я, якая ўскладчыну купляла машыну? Голас народа: чаму беларуская эканоміка ня можа абыйсьціся без крэдытаў? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.