Сьвятло і цені Тацьцяны Беланогай

Your browser doesn’t support HTML5

«Сьвятло і цені» — так называецца новы песенны альбом барда Тацьцяны Беланогай. Ягоны лейтматыў — грамадзянская вайна, якая, на думку сьпявачкі, няспынна адбываецца ў кожным з нас. Што павінна здарыцца, каб і на гэтай вайне было дасягнутае замірэньне? І чаму родная краіна для сьпявачкі асацыюецца з параненым жаўнерам? Пра гэта ды іншае з аўтаркай альбому гутарыць Міхась Скобла.