Як людзі ставяцца да беларускамоўнай рэклямы Velcom? Жывая Свабода зь Сяргеем Абламейкам. 20:00-21:00

Your browser doesn’t support HTML5

Сярод тэмаў: Госьць эфіру — начальнік аддзелу кіраваньня маркай Velcom Дзьмітры Курловіч. Сярод тэмаў гутаркі: - як насельніцтва ставіцца да беларускамоўнай рэклямы, ці ўсе яе разумеюць? - ці робіць беларуская мова рэкляму больш запамінальнай? - чаму беларускамоўныя рэклямныя ролікі вырабляе літоўскае рэклямнае агенцтва? Чаму Аляксандар Лукашэнка другі раз за чатыры дні заявіў, што сувэрэнітэт – гэта не ікона, на якую трэба маліцца? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе. Чаму Карл Більт і Радаслаў Сікорскі абмінулі Беларусь і ці перададуць запрашэньне на Віленскі саміт для Аляксандра Лукашэнкі? Як гомельскія аўтааматары паставіліся да новага закону, паводле якога ў іх цяпер могуць канфіскоўваць аўтамабілі? На думку навукоўца з Гарварду, страх перад радыяцыяй шкодзіць здароўю значна больш, чым сама радыяцыя Апытаньне ў Магілёве. Што такое СНД? Ці можна лічыць гэтую арганізацыю ўплывовай і чаму? Тэлефануйце ў на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio  Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.