Ці аддасьць беларус пакорліва свае аўто?
Your browser doesn’t support HTML5
Ад 24 кастрычніка закон будзе дазваляць канфіскацыю асабістых аўтамабіляў у грамадзянаў, калі іх двойчы за год злавілі нецьвярозымі за рулём. Папраўкі ў закон прымалі без шырокага грамадзкага абмеркаваньня, і ён пакідае больш пытаньняў, чым адказаў.
Наколькі рэальна, што новы закон запрацуе? Для якіх злоўжываньняў ён адкрывае прастору і як звычайным кіроўцам ратавацца ад вольнай трактоўкі закону дарожнымі інспэктарамі? Ці так проста аўтааматар разьвітаецца са сваёй машынай альбо будзе змагацца за яе?
Сваімі меркаваньнямі падзеліцца юрыст, стваральнік сайту СТОП-ДАІ Аляксандар Старычэнка.
Як вы ставіцеся да закону, паводле якога ў п’яных кіроўцаў будуць канфіскоўваць аўтамабілі.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.