«Дзяржаве патрэбны зэк, няздольны сфармуляваць сваю думку»

Your browser doesn’t support HTML5

Як паўсюль у краіне, новы навучальны год пачынаецца і ў месцах пазбаўленьня волі. Адкрытай інфармацыі пра тое, колькі пры турэмных установах дзейнічае школаў ды ПТВ, колькі чалавек там вучыцца і ў якіх умовах, — няма. Вядома, што беларускія вязьні маюць магчымасьць атрымліваць за кратамі сярэднюю ды прафэсійна-тэхнічную адукацыю. Што да вышэйшай, то яна ва ўстановах пэнітэнцыярнай сыстэмы не прадугледжаная. Наша сёньняшняя перадача — пра навучаньне ў беларускіх калёніях.