Ці існуе канфлікт ў адносінах паміж кіраўніцтвам Беларусі і праваслаўнай царквою?

Your browser doesn’t support HTML5

Прапанова Аляксандра Лукашэнкі рэфармаваць праваслаўную царкву выклікала вялікі грамадзкі рэзананс. Ці напружыла яна дачыненьні беларускіх уладаў з маскоўскім патрыярхатам? Чаму кіраўнік Беларусі загаварыў пра рэформы праваслаўнай царквы? Навошта Аляксандар Лукашэнка адначасова псуе адносіны з касьцёлам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» каардынатар ініцыятывы «Хрысьціянскі рух» Аляксей Шэін і палітоляг Юрый Чавусаў.