Беларускі погляд на ВКЛ. Гутарка з Алесем Краўцэвічам

Your browser doesn’t support HTML5

Чарговым гістарычным бэстсэлерам стала нядаўна выдадзеная кніга Алеся Краўцэвіча «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага». Беларускі погляд на ВКЛ неаднаразова мяняўся, які ён сёньня? Ці паўстане ў Віцебску конны помнік князю Альгерду? Чаму закрыцьцё гарадзенскага гістфаку не прынясе шкоды беларускай гістарычнай навуцы? Госьцем перадачы — аўтар кнігі, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.