Вольная студыя
Your browser doesn’t support HTML5
Стагодзьдзямі “Слова пра паход Ігараў” лічылася ананімным творам. А між тым яшчэ 50 гадоў таму маскоўскі дасьледчык Аляксандар Зімін аргумэнтавана давёў, што аўтарам славутага шэдэўру мог быць беларус Іван Быкоўскі. І толькі нядаўна праца Зіміна пабачыла сьвет у Санкт-Пецярбургу, на жаль, пасьля сьмерці навукоўца. Праблема аўтарства “Слова пра паход Ігараў” – тэма гутаркі Міхася Скоблы з супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук, дасьледчыкам старажытнай беларускай літаратуры Вячаславам Чамярыцкім.