Дэбаты
Your browser doesn’t support HTML5
5 верасьня пройдзе чарговы зьезд БНФ. Два найбольш верагодных кандыдаты на пасаду новага Старшыні партыі Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч у пятніцу праводзяць дыскусію ў эфіры Свабоды. Чаму дэлегаты зьезду павінны абраць менавіта Вас, ці можаце вы прапанаваць новую стратэгію БНФ? Ці можаце вы гарантаваць, што ў выніку зьезду не адбудзецца расколу Фронту? Чаму некаторыя называюць Аляксея Янукевіча чалавекам Аляксандра Мілінкевіча, а Віктара Івашкевіча – стаўленьнікам Вячоркі і Баршчэўскага? Якія, на вашу думку, моцныя і прывабныя якасьці вашага апанэнта, а што вы лічыце ягонымі слабасьцямі? На гэтыя ды іншыя пытаньні Віталя Цыганкова адказваюць Віктар Івашкевіч ды Аляксей Янукевіч.