Праскі акцэнт

Your browser doesn’t support HTML5

Як варта ацаніць вынікі зьезду БНФ, ці варта назваць гэта канцом пэўнай эпохі альбо толькі чарговым крокам у рамках дэмакратычнага працэсу? Ці маюць рацыю тыя, хто кажа, што цяпер БНФ будзе пад моцным уплывам руху За Свабоду Аляксандра Мілінкевіча? Як вынікі зьезду паўплываюць на вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць палітоляг, рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль, палітоляг, памочнік Аляксандра Мілінкевіча Алесь Лагвінец і палітычны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі.