Свабода бяз гальштукаў

Your browser doesn’t support HTML5

Як гаварыць пра рак? - Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй выдалілі грудзі, каб прадухіліць рак, і ініцыявала кампанію з мэтай зрабіць даступным для ўсіх жанчын генэтычны аналіз на рак. Ці магчыма адкрыта гаварыць пра рак на постсавецкай прасторы, дзе тэма хваробаў і анкалёгіі ў тым ліку, зьяўляецца своеасаблівым табу? Хто ў Беларусі працягвае справу Ірыны Казулінай? Як гаварыць пра рак? Гэта ў «Свабодзе бяз гальштукаў» абмяркоўваюць старшыня рады Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Жыхар , галоўны рэдактар рускай службы Радыё Свабода Ірына Лагуніна і вядучая – Ганна Соўсь.