Жывая Свабода з Аленай Радкевіч (ПАЎТОР)
Your browser doesn’t support HTML5
Завяршыўся разгром незалежнага прафсаюзу на мікашэвіцкім прадпрыемстве “Граніт”. Экскаватаршчык Леанід Дубаносаў быў апошнім з тых, хто не прыняў ультыматуму дырэкцыі і быў звольнены. Сёньня Леанід Дубаносаў будзе госьцем праграмы.
Ад слухачоў мы чакаем адказу на пытаньне: ці дапамог вам калі-небудзь прафсаюз? І ці сутыкаліся вы ў сваім жыцьці з праявай працоўнай салідарнасьці? Званіце на Вэлкомаўскі нумар 651 42 04.
Сярод іншага мы пагаворым пра тое, якімі мэтадамі дзяржава хоча павялічыць насельніцтва, парзважаем, чым абернецца скарачэньне аддзелаў культуры ў выканкамах, прапануем Гістарычны каляндар Альгерда Бахарэвіча і чарговую песьню Зьмітра Бартосіка з дыску “Дзьве гітары”.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio