Вольная студыя: турэмная літаратура

Your browser doesn’t support HTML5

Турма зь беларускай літаратурай заўсёды ішлі побач. І ў XIX, і ў XX, і ў XXI стагодзьдзі на турэмных нарах пісаліся хрэстаматыйныя творы. Пішуцца яны і сёньня. Ці ёсьць умовы для творчасьці ў камэры? Якая зь беларускіх турмаў заслугоўвае быць філіяй Дзяржаўнага музэю беларускай літаратуры? У перадачы бяруць удзел паэт Уладзімер Някляеў і літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч.