Жывая Свабода зь Сяргеем Абламейкам (паўтор)
Your browser doesn’t support HTML5
Анатоль Лябедзька і Барыс Нямцоў падпісалі ў Менску дамову аб супрацоўніцтве паміж сваімі партыямі. На думку Барыса Нямцова, у Беларусі больш шанцаў стаць дэмакратычнай дзяржавай, чым у Расеі. Госьць эфіру — старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Расея стварае ў Беларусі новую вайсковую базу. Мяркуецца, што авіяцыйны полк зьнішчальнікаў будзе разьмешчаны ў раёне Баранавіч. Госьць эфіру — кандыдат мэдычных навук, эколяг Аляксандар Сыкала, зь якім мы абмяркуем уплыў на экалёгію вайсковых авіяцыйных базаў.
Жыхары цэнтру Менску пратэстуюць з нагоды высечкі дрэваў пры будаўніцтве гатэлю «Кэмпінскі».
У Менску рыхтуюцца да прэзэнтацыі кнігі Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды.
21-е стагодзьдзе».
У Менску адкрываецца фэстываль беларускамоўнай рэклямы «AD. NAK!»
Актывісты кампаніі «Гей Беларусь» мяркуюць правесьці 12 адзіночных пікетаў ля амбасады Францыі ў Менску.