Вольная студыя

Your browser doesn’t support HTML5

Трыццаць гадоў таму, 7 красавіка 1983 году, пайшла з жыцьця Ларыса Геніюш. Разьвітаньне ў Зэльве з апальнай паэткай, сакратаром Рады БНР, былым вязьнем сталінскага Гулагу сталася нечуванай па тым часе дэманстрацыяй беларускай еднасьці. Тысячы людзей праводзілі сваю знакамітую суайчыньніцу ў апошні шлях. Госьцем перадачы — фотажурналіст Зьдзіслаў Сіцька, які зафіксаваў для гісторыі пахаваньне ў Зэльве.