Жывая Свабода зь Сяргеем Абламейкам
Your browser doesn’t support HTML5
Суд у Ашмянах прызнаў альбом Прэс-фота Беларусі за 2011 год экстрэмісцкім.
Госьць эфіру – Аляксандар Васюковіч, свабодны фотакарэспандэнт, адзін з аўтараў альбому.
Выбух на заводзе ўгнаеньняў у амэрыканскім штаце Тэхас амаль цалкам разбурыў гарадок Ўэст, дзе жывуць пераважна эмігранты з Чэхіі. Якая сытуацыя на аналягічным прадпрыемстве ў Беларусі – гарадзенскім «Азоце».
Сёньня – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцін. У Смалянах якраз у гэты дзень працягвалі зносіць будынак кляштару дамініканцаў 18 стагодзьдзя.
Каля вёскі Мардвін Петрыкаўскага раёну на Гомельшчыне прарвала дамбу. Насельніцтва вёскі эвакуяванае.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio