Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч

Your browser doesn’t support HTML5

Як трэба фатаграфаваць Беларусь і беларусаў, ці можа фота сказіць рэальнасць? Падрабязнасьці працэсу ў Ашмянах, дзе суд вырашае, ці прызнаць альбом “Прэс-фота Беларусі” экстрэмісцкім. Бабруйскія рабочыя выказалі незадавальненьне грашовым разьлікам. Іх абвінавачваюць у тым, што з дапамогай апазыцыі раздзьмухваюць пажар. Віктару Івашкевічу зноў забаранілі выезд за мяжу.  Якога абвяржэньня патрабуе дзяржава? Міжнародныя падзеі ў дэталях:  рэха Бостану і  жалобная цырымоніі ў Лёндане. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.