Партрэт: Губэрнатар, які спрабаваў спрыяць Беларушчыне

Your browser doesn’t support HTML5

Калі 29 сьнежня 2008 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў Пятра Рудніка старшынём Магілёўскага аблвыканкаму, шмат хто дзівіўся – чаму пасаду кіраўніка вобласьці аддалі чалавеку, які быў вядомы на Магілёўшчыне толькі як неблагі дырэктар заводу? І ня болей за тое. На тле іншых губэрнатараў Руднік тады выглядаў загадкавай асобай. З таго часу мінулі чатыры гады. Пра Пятра Рудніка распавядае – Уладзімер Глод.