Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньня стартуе новы сэзон Свабоды са зьмененым часам і хвалямі перадачаў. Пра новы сэзон мы будзем гаварыць з Багданам Андрусышыным, пра новы офіс Вясны – з Алегам Грузьдзіловічам, пра новыя цэны арэнды – з Ігарам Карняём, пра тое, чаму буслы павярнулі назад са свайго шляху ў Беларусь – зь Віктарам Фінчуком. З нагоды 1 красавіка досьціпы вядомых і малавядомых людзей, анэкдот ад Івонкі Сурвілы і размова з рэдактарам “Нашай Нівы” Андрэем Скурко пра тое, адкуль бяруцца сучасныя анэкдоты. Жывы эфір: 18:00-18:30 19:00 -19:30 Тэлефон у студыю: +375 29 6514204 (Вэлком), Званіць можна ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio. Далучайцеся.