Вольная студыя

Your browser doesn’t support HTML5

Да якой культуры належыць фільм Сяргея Лазьніцы “Ў тумане”? Пастаўлены па аднайменнай аповесьці Васіля Быкава міжнароднай кінакарпарацыяй, зьняты па-расейску ў не зусім беларускіх пэйзажах, з удзелам актораў з розных краінаў… Кінарэжысэр Кшыштаф Занусі выкажа сваё бачаньне беларускага кіно, пачытае Купалу ў арыгінале, а таксама патлумачыць, чаму мастак павінен дыстанцыявацца ад улады.