Праскі акцэнт

Your browser doesn’t support HTML5

На якой мове гавораць беларускія грамадзяне? Чаму так шмат людзей вызначаюць сваю мову як мясцовую? Ці можна лічыць беларусамі тых, хто называе сваёй роднай рускую мову? Якія межы і магчымасьці дзяржаўнай моўнай палітыкі? Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць лінгвіст і палітык Вінцук Вячорка, дацэнт катэдры гісторыі беларускай мовы БДУ Сяргей Запрудзкі і вядучы сацыёляг лябараторыі «Новак» Надзея Яфімава.