Вольная студыя

Your browser doesn’t support HTML5

12 гадоў таму ў перадачы "Вольная студыя" на Радыё Свабода паэт Леанід Галубовіч абвесьціў, што пакідае паэтычную творчасьць. Выдадзеная тады ж кніга пад назвай "Апошнія вершы" пацьвярджала ягоны намер. Увесь азначаны тэрмін у друку не зьявілася аніводнага радка Галубовіча-паэта. І вось – нечаканка: у бібліятэчцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў выйшаў у сьвет яго новы паэтычны зборнік "З гэтага сьвету". Да чаго паэт дамаўчаўся – ён раскажа ў нашай перадачы.