Вольная Студыя

Your browser doesn’t support HTML5

Сорак гадоў невядомы архіў Васіля Быкава праляжаў у падвале дому ў Горадні, дзе калісьці жыў пісьменьнік. Два гады таму ягоны сын Васіль перадаў пакаўную валізу дасьледчыку Сяргею Шапрану. У выніку – на сьвет зьявілася ёмістая кніга “Гарадзенскі архіў”, куды ўвайшлі раней не публікаваныя быкаўскія аповесьць, сцэнары, запісы з нататнікаў, малюнкі… Чым працягвае зьдзіўляць Быкаў сваіх прыхільнікаў – гутарка з біёграфам пісьменьніка Сяргеем Шапранам.