Вольная студыя

Your browser doesn’t support HTML5

11 лютага 1952 году ў адным зь лягероў пад Тайшэтам закончыўся зямны шлях грэка-каталіцкага архімандрыта Андрэя Цікоты. Савецкія ўлады прапанавалі яму прыняць сан праваслаўнага япіскапа і ўзначаліць праваслаўную царкву ў Беларусі. Адмова прысьпешыла сьмерць былога генэрала ордэну марыянаў… Да 60-х угодкаў ягонай  пакутніцкай сьмерці – гутарка з дасьледчыкам хрысьціянскага руху Юрасём Гарбінскім.